210032, г. Витебск, ул. Чкалова, д.32, кор. 7
8(0212) 68-36-90 (приемная)
RU / BY / EN

Контактные данные

210032, г. Витебск, ул. Чкалова, д.32, кор. 7
8(0212) 68-36-90 (приемная) gymn8@pervroo-vitebsk.gov.by
Введите минимум 3 символа
вернуться назад

Вынікі ЦТ па беларускай мове

Для выпускнікоў навучальных устаноў лета – гэта не толькі сонечнае надвор’е, доўгачаканы атэстат, выпускны баль. Гэта і адказны крок да запаветнай мары, для дасягнення якой трэба прадэманстраваць высокі ўзровень ведаў падчас цэнтралізаванага тэсціравання. 
Традыцыйна першымі праходзілі выпрабаванне знаўцы беларускай мовы, носьбіты старажытнага і неўміручага, напеўнага і шчырага роднага слова. 67 абітурыентаў у Рэспубліцы Беларусь атрымалі запаветныя 100 балаў! 
Прыемна, што сярод найлепшых і выпускніцы нашай гімназіі – Ганна Яснюк і Ангеліна Іванова! Дзяўчаты не толькі атрымалі па 100 балаў, але і паказалі ўсім прыклад таго, што можна і без рэпетытара, займаючыся толькі ў гімназіі, падрыхтавацца да тэсціравання і атрымаць максімальны бал. Беларускую мову стабальніцы вывучалі на профільным узроўні, а Ангеліна  з 8 класа займалася алімпіядамі (тройчы была пераможцай абласной алііпіяды па беларускай мове). Сістэмныя заняткі, якасная падрыхтоўка дзяўчат, вопыт настаўніка далі бліскучы вынік. 

Гімназія ганарыцца такімі вынікамі вучняў і дзякуе Ганне і Ангеліне, а таксама іх настаўніцы Алене Дзмітрыеўне Бажэлцы!