Прымаем гасцей з курсаў ІРА!
Сёння наша гімназія гасцінна расчыніла дзверы для настаўнікаў беларускай мовы - слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Сустрэча атрымалася насычанай і змястоўнай.
🗺 Першым пунктам маршруту стала аглядная экскурсія па гімназіі пад кіраўніцтвам Галіны Людвігаўны Яхнавец. Юныя экскурсаводы на беларускай мове прадставілі лакацыі нашай установы.
👩🏫 Вера Мікалаеўна Судакова расказала пра арганізацыю Дня беларускай мовы, прадставіла праект «Віцебск знаёмы і незнаёмы». Асобна прагучала тэма челенжа «Белорусы не говорят. Беларусы кажуць», а таксама паэтычны батл «Вянок роднай мовы». Усё гэта — напрамкі, па якіх працуюць вучні нашай гімназіі.
📖 Любоў Яўгенаўна Лукашэнка раскрыла тэмы "Выхаваўчы патэнцыял літаратуры на прыкладзе малавядомых твораў беларускіх аўтараў".
🎭 Алена Міхайлаўна Карасевіч правяла майстар-клас «Урок нiбы п'еса» і прадставіла калейдаскоп метадычных ідэй.
Дзякуй калегам за абмен вопытам і натхняльную атмасферу! 💫