Неделя белорусского языка
16.02.2025 г. у гімназіі ўзяў пачатак Тыдзень роднай мовы і літаратуры пад дэвізам: "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па- беларуску!" Намаганнямі вучняў 9В класа ў фае наладжана фотавыстава "Беларуская мова ў гарадскім асяроддзі", якая засведчыла актыўную "прапіску" роднай мовы ва ўжытку жыхароў Віцебска .
9А запрасіў усіх далучыцца да анлайн- чэленджу "Беларусы кажуць", прадэманстраваўшы бліскучае валоданне беларускай фразеалогіяй.
Настаўнікі Л.У.Шашкова, Л.Я.Лукашэнка, В.М. Судакова запрасілі вучняў ў багаты свет мудрых літаратурных гісторый А.Масла, У.Дубоўкі,.М.Лынькова падчас акцыі "Чытаем разам".
Конкурс праектаў "Каляндар прыроды" сярод пяцікласнікаў прадэманстраваў высокі мастацкі густ , уменне адзначаць адметнае ў штодзённых жыццёвых з'явах і працаваць у камандзе з уласнымі бацькамі.Найлепшымі прызнаныя работы Халеева Арсенія(5Д) , Сцефаненкава Арцёма(5Д) і Зяньковіча Кірыла(5Г).
Вучні 5Г і 5Д класаў распачалі тыдзень акцыяй "Заспявайма па- беларуску!", прыгадаўшы маленства пад любімую "Калыханку".
Анлайн- тэст "Ці ведаеш ты беларускую мову?" даў магчымасць вучням 9-ых і 11-ых класаў праверыць свае веды па прадмеце і атрымаць свае першыя 100 балаў!
9Б спрабаваў сябе ў майстар -класе Арцеменкавай Святланы "Каліграфія па- беларуску" і аздобіў літары алфавіта выявамі валошак , канюшыны і залатога калосся ў тэхніцы квілінгу.
Яскравым атрымаўся конкурс выразнага чытання "Вясёлы баечнік" , прысвечаны 130-ці годдзю з дня нараджэння К.Крапівы.Віншуем пераможцаў: Лапіцкага Мікіту, Яўчанку Паліну , Плешчанкову Агнію,Чарнякевіча Івана,Літвінцаву Мілану, Шпакава Максіма!