Для выпускнікоў навучальных устаноў лета – гэта не толькі сонечнае надвор’е, доўгачаканы атэстат, выпускны баль. Гэта і адказны крок да запаветнай мары, для дасягнення якой трэба прадэманстраваць высокі ўзровень ведаў падчас цэнтралізаванага тэсціравання. Традыцыйна першымі праходзілі выпрабаванне знаўцы беларускай мовы, носьбіты старажытнага і неўміручага, напеўнага і шчырага роднага слова. 67 абітурыентаў у Рэспубліцы Беларусь атрымалі запаветныя 100 балаў! Прыемна, што сярод найлепшых і выпускніцы нашай гімназіі – Ганна Яснюк і Ангеліна Іванова! Дзяўчаты не толькі атрымалі па 100 балаў, але і паказалі ўсім прыклад таго, што можна і без рэпетытара, займаючыся толькі ў гімназіі, падрыхтавацца да тэсціравання і атрымаць максімальны бал. Беларускую мову стабальніцы вывучалі на профільным узроўні, а Ангеліна з 8 класа займалася алімпіядамі (тройчы была пераможцай абласной алііпіяды па беларускай мове). Сістэмныя заняткі, якасная падрыхтоўка дзяўчат, вопыт настаўніка далі бліскучы вынік.
Гімназія ганарыцца такімі вынікамі вучняў і дзякуе Ганне і Ангеліне, а таксама іх настаўніцы Алене Дзмітрыеўне Бажэлцы!
|
Последние комментарии